2025 год у Беларусі могуць аб'явіць годам беларускай мовы — Круты

07/10/2024 - 06:28

Мерапрыемства, прысвечанае беларускай мове ў школе Століна / str.roo-stolin.gov.by

У Беларусі назіраецца вялікі запыт на навучанне на беларускай мове, заявіў у эфіры СТБ кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты. Міністэрства адукацыі, паводле яго слоў, цяпер шукае спосабы, як "больш яскрава паказаць тыя навучальныя ўстановы, якія праводзяць навучанне толькі на беларускай мове". Лукашэнка падтрымлівае гэтыя тэндэнцыі, кажа ягоны чыноўнік. У прыватнасці ідзе размова аб тым, каб 2025 год аб'явіць "Годам беларускай мовы". Але канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае.

Круты таксама распавёў, што ў пачатковай школе вучыўся на беларускай, а калі яго сям'я пераехала ў райцэнтр, яму спатрэбілася каля паўгода, каб прывыкнуць да выкладання прадметаў на рускай мове.

Адзначым, што за час кіравання Лукашэнкі колькасць школьнікаў, якія атрымліваюць адукацыю на беларускай мове, скарацілася ў разы. Калі ў 1994 годзе каля 40% навучэнцаў навучаліся на беларускай мове, то зараз — менш за 9%. Размова на беларускай мове ўспрымаецца ўладамі як падазроная. Пасля падаўлення пратэстаў у 2020 годзе русіфікацыя паскорылася, да яе падключылася Расія, якая дапамагла Лукашэнку ўтрымацца ва ўладзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі