На Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі па вуліцы Прытыцкага, 62 адбыўся пажар, паведамляе прэс-служба ўпраўлення МНС па Мінску.
Агонь узнік на трэцім паверсе будынка. Ратавальнікі эвакуявалі 30 чалавек, сярод іх — 20 дзяцей. У гэтым корпусе размяшчаецца гімнастычны клуб.
Узгаранне на плошчы 2 квадратныя метры было ліквідавана супрацоўнікамі МНС, пацярпелых няма.
Прычыны і абставіны інцыдэнту высвятляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут