2 кастрычніка долар падаражэў на 50 рублёў, а еўра — на 86

02/10/2015 - 11:31

У пятніцу, 2 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 50 рублёў — да 17 723, еўра падаражэў на 86 рублёў — да 19 783, курс расійскага рубля знізіўся з 271,61 да 268,70 беларускага.

У адносінах да кошыка валют беларускі рубель умацаваўся на 0,22%.

Нагадаем, што ў чацвер, 1 кастрычніка курс долара знізіўся на 25 рублёў — да 17 673, еўра патаннеў на 148 рублёў — да 19 697, курс расійскага рубля вырас з 268,89 да 271,61 беларускага.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі