18 снежня амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы

17/12/2015 - 18:02

Уначы ў пятніцу, 18 снежня, у Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег. Удзень амаль па ўсёй краіне пройдуць невялікія дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні, 5-10 метраў за секунду. У асобных раёнах магчымы туман, на дарогах месцамі — галалёдзіца.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у начныя гадзіны тэмпература паветра будзе ад 2 градусаў ніжэй за нуль да 4 градусаў са знакам плюс, у дзённыя гадзіны — 1-6 цяпла, на захадзе — да 8 градусаў вышэй за нуль.

У выхадныя прагназуецца цёплае, але дажджлівае надвор'е. Удзень тэмпература паветра будзе дасягаць 10 цяпла.

Фота: БЕЛТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі