18 лістапада прагназуюць мокры снег і дождж

17/11/2021 - 19:42

У чацвер, 18 лістапада, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы месцамі, а ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і зранку месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. 

Тэрмометры ўначы пакажуць -3...+3, па паўднёвым усходзе будзе 4-6 марозу. Удзень прагназуецца ад 0 на ўсходзе да +7 на захадзе краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі