17 сакавіка ў Беларусі чакаецца туман

16/03/2017 - 17:58

У пятніцу, 17 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта агенцтва БЕЛТА даведалася ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Па большай частцы тэрыторыі ападкаў не чакаецца. Яны прагназуюцца толькі ўдзень па паўночным захадзе — пераважна дождж. Уначы і зранку ў некаторых раёнах будзе туман, слабы галалёд.

Вецер уначы чакаецца слабы, удзень паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду, па паўночным захадзе парывы ​​да 14 метраў за секунду.

Уначы тэрмометр пакажа ад 4 градусаў марозу да 2 цяпла. Удзень сіноптыкі абяцаюць +5...+11.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі