17 лістапада суд абвесціць рашэнне па справе "ДАІ супраць дацэнта"

17/11/2016 - 03:33

17 лістапада ў 9.30 суд Савецкага раёна Мінска абвесціць рашэнне па справе "ДАІ супраць дацэнта". Супрацьстаянне праваахоўнікаў і дацэнта кафедры класічнай філалогіі БДУ, выкладчыка латыні і грэчаскай мовы Дзмітрыя Гомана пачалося яшчэ ў верасні, калі мужчына зрабіў заўвагу супрацоўнікам ДАІ. Тады ён заўважыў, што адзін з патрульных здымаў парушэнні на свой ўласны мабільны тэлефон.

У выніку Гоман двое сутак правёў на Акрэсціна. Яго вінавацяць у "непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі". Двойчы суддзя накіроўвала міліцэйскія пратаколы на дапрацоўку. Больш падрабязна пра справу "ДАІ супраць дацэнта" гл. тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі