17 лістапада частка Маладзечна застанецца без гарачай вады і ацяплення

16/11/2017 - 18:23

У Маладзечне 17 лістапада на некаторых аб'ектах часова адключаць гарачую ваду і ацяпленне, перадае БЕЛТА.

З 8-й гадзіны раніцы да 22-й без цеплазабеспячэння застануцца жылыя дамы №2, 4, 6, 8, 10 і крама "Белмаркет" па вуліцы Будаўнікоў. Таксама без гарачай вады і цяпла ў пятніцу будуць жылыя дамы №18, 20, 20а, 22, 40а, 31, 33, 35, 37, 39, 41, 43, сярэдняя школа №12, гімназія-каледж мастацтваў, д/с №30 па вул. Францішка Скарыны; жылыя дамы №26, 28, 30, 32, 34, 36, 38 і аддзяленне Беларусбанка па вуліцы Багдана Хмяльніцкага.

Адключэнне ўзгодненае з Маладзечанскім райвыканкамам і ГПУП "Камунальнік".

Прычына ў тым, што камунальнікам трэба падключыць пасля рэканструкцыі сеткі, дзя чаго будзе праведзеная іх урэзка. 

У снежні 2016 года філіял "Слуцкія электрычныя сеткі" РУП "Мінскэнерга" прыняў на баланс ад ГПУП "Камунальнік" размеркавальныя цепласеткі. Іх стан быў такім, што без рэканструкцыі далейшае іх выкарыстанне магло прывесці да аварыі бліжэйшай зімой. Прычым без ацяплення ў маразы на доўгі час маглі застацца жылыя дамы. Каб запабегнуць такой сітуацыі, камунальнікі заняліся рэканструкцыяй цепласетак. Цяпер іх неабходна падключыць. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі