17 кастрычніка Беларусь наведае еўракамісар Ёханэс Хан

12/10/2017 - 10:25

17 кастрычніка Беларусь наведае еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Ёханэс Хан. Пра гэта ў чацвер на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык. Паводле яго слоў, запланаваная сустрэча Хана з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. У еўракамісара ў Мінску будуць і іншыя сустрэчы, інфармуе БЕЛТА.

Пра тое, што ў бліжэйшы час у Беларусь плануюцца візіты высокапастаўленых дзеячоў Еўрасаюза, днямі паведаміў Макей. Верагодна, падчас сустрэч будзе абмяркоўвацца саміт “Усходняга партнёрства”, які ў лістападзе адбудзецца ў Бруселі. Як вядома, на яго запрасілі Аляксандра Лукашэнку.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі