15 сакавіка ў Беларусі былі затрыманыя дзясяткі чалавек. Найбольш удзельнікаў вулічных акцый пратэсту схапілі ў Мінску. Як пішуць праваабаронцы, толькі ў Цэнтральны РУУС было прывезена больш за тры дзясяткі чалавек. І гэта пры тым, што акцыя ў Мінску супраць дэкрэта № 3 была дазволеная ўладамі.
Затрыманні адбыліся і ў Магілёве, дзе акцыя была несанкцыянаваная. Сярод затрыманых — маці чатырох непаўнагадовых дзяцей Алена Крэнь, Аляксандр Нажэнка (ён выступаў на тэму льготаў чарнобыльцаў), Ігар Чарняк, Алег Мяцеліца, Наталля Шкадун, Алена Кісель, Канстанцін Чарноў, Дзмітрый Люнтаў.
Затрымлівалі людзей і ў Гродне. Сярод іх — Павел Станеўскі, лідар Гродзенскай абласной арганізацыі партыі "Справядлівы свет". Аляксандра Абуховіча вызвалілі.