15-гадовы падлетак патануў у сажалцы ў Пінску

28/07/2017 - 08:35

У Пінску ў сажалцы па вуліцы Дастаеўскага патануў 15-гадовы падлетак. Пра гэта са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Брэсцкай міліцыі Іллю Поміна піша БелТА.

Няшчасны выпадак адбыўся 27 ліпеня прыкладна ў 16:15. У гэты час тэмпература па поўдні Беларусі дасягала +29. 

Цела хлопца 2002 года нараджэння знайшлі ў вадзе. Міліцыя праводзіць праверку па факце здарэння.

Гэта другі падлетак, пра гібель якога стала вядома 27 ліпеня. Крыху раней у возеры ў Смаргоні патануў 11-гадовы хлопчык. Выратавальнікі дасталі яго цела з глыбіні ў 2,5 метра на адлегласці прыкладна ў 20 метраў ад берага.

Па сведчаннях відавочцаў, шасцікласнік 2006-га года нараджэння прыехаў да сажалкі на ровары, на беразе засталіся яго адзенне і мабільны тэлефон. Ён плаваў па сажалцы, трымаючыся за кавалак пенапласту. Але ў нейкі момант сарваўся і патануў.

Тыдзень таму, 20 ліпеня, у Гродне на адпрацаваным мелавым кар'еры камбіната будаўнічых матэрыялаў патануў 14-гадовы школьнік. Як выявілася пазней, ён не ўмеў плаваць — зайшоў у ваду, паслізнуўся на коўзкім дне і па крутым беразе кар'ера з'ехаў на глыбіню. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі