15-гадовая светлагорская школьніца зламала 25-гадоваму кавалеру сківіцу

25/09/2017 - 13:40

Трагікамічная гісторыя здарылася ў маладых дюдзей са Светлагорска, піша ranak.by

Паўтара года таму 15-гадовая дзяўчына ў сацсетках пазнаёмілася з 16-гадовым хлопцам. Маладыя людзі гулялі ў адной кампаніі, прычым дзяўчына ставілася да яго як да прыяцеля, а ён лічыў яе сваёй другой палавінкай.
 
Аднак праз некалькі месяцаў дзяўчына даведалася, што хлопец яе падманваў — яму не 16 гадоў, а 25. Маладыя людзі эмацыйна высветлілі адносіны, пасля чаго дзяўчына заявіла, што не жадае працягваць знаёмства. 

Аднак хлопец не здаваўся: ён тэлефанаваў ёй, праз агульных знаёмых прызначаў сустрэчы. Маці дзяўчыны нават пісала заяву ў міліцыю з просьбай абараніць яе дачку ад пераследу. Малады чалавек паабяцаў стрымацца. 
 
Увечары 22 жніўня маладыя людзі сустрэліся ў раёне жылых дамоў мікрараёна Першамайскі, каб яшчэ раз высветліць адносіны. Падчас сваркі хлопец схапіў дзяўчыну, а яна, вырываючыся, стукнула яго ў твар, пры гэтым зламіўшы сківіцу.
 
Пасля гэтага адрынуты кавале напісаў заяву на школьніцу. 16 верасня Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі