14 лютага пройдзе першы суд па справе "дармаеда" супраць дзяржавы

10/02/2017 - 13:09

Гамяльчанін Аляксандр Сямёнаў збіраецца даказаць незаконнасць "дармаедскага падатку" праз суд, паседжанне пройдзе 14 лютага. "Да 2015 года Сямёнаў доўгі час працаваў у Расіі, дзе меў свой бізнес. Потым вярнуўся ў Беларусь, жыў на сродкі, якія адклаў у папярэднія гады. Пры гэтым плаціў падаткі ў Беларусі. У прыватнасці, аўтамабільны дарожны збор. Ён праз суд збіраецца даказаць, што "падатак на дармаедства" незаконны", ― расказвае юрыст і праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагае Сямёнаву.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі