14-гадовая плыўчыха з Брэста выканала нарматыў майстра спорту міжнароднага класа

07/04/2017 - 18:03

14-гадовая плыўчыха з Брэста выканала нарматыў майстра спорту міжнароднага класа, паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook Беларуская федэрацыя плавання. На дыстанцыі 50 метраў батэрфляем Анастасія Шкурдай на паўсекунды палепшыла сваё ранейшае дасягненне. Адбылося гэта на юніёрскім чэмпіянаце Беларусі па плаванню. Вынік плыўчыхі — 26,37 секуды, што на 0,1 секунды вышэй за нарматыў майстра спорту міжнароднага класа. Такога выніку ў мінулым сезоне не дэманстравалі нават дарослыя беларускія спартсменкі. Лепшым быў вынік Святланы Хахловай — 26,57 секунды.

Беларуская федэрацыя плавання называе Анастасію Шкурдай "вундэркіндам". Трэнерам спартсменкі з’яўляецца Вольга Ясеновіч.

Фота: Facebook

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі