У чацвер, 12 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 227 — да 19 234 рублёў, курс еўра — на 192 рублёў і складае 21 973, курс расійскага рубля вырас з 293,67 да 296,46 беларускага.
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,23%.
Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 11 траўня, курс долара ЗША вырас на 27 рублёў і складаў 19 461, курс еўра панізіўся на 15 — да 22 165 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся — з 293,78 да 293,67 беларускага.