12 ліпеня ў беларускіх ВНУ пачынаецца прыём дакументаў

12/07/2019 - 06:44
Фота sb.by

12 ліпеня беларускія ВНУ пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў. Этап уступнай кампаніі будзе доўжыцца да 17 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.

Абітурыенты, якія вырашылі паступаць на платнае і не будуць здаваць уступныя іспыты ў ВНУ, змогуць падаваць дакументы да 4 жніўня. У сілавых ВНУ ўступная кампанія скончыцца 31 ліпеня, у творчых — 2 жніўня.

Унутраныя уступныя іспыты ў ВНУ пройдуць з 18 па 26 ліпеня, з 6 па 15 снежня — у сельскагаспадарчых ВНУ. Тэрміны залічэння на бюджэт — па 28 ліпеня (за выключэннем ваенных устаноў вышэйшай адукацыі), на платнай аснове — па 6 жніўня (за выключэннем некаторых ваенных ВНУ і культуры).

Прыём дакументаў выпускнікоў профільных педагагічных класаў, якія паступаюць на педспециальности, будзе весціся з 12 па 14 ліпеня. Пазней за ўсіх дакументы змогуць падаць абітурыенты, якія абралі завочнае аддзяленне ў сельскагаспадарчых ВНУ: з 15 лістапада па 5 снежня.

У 2019 годзе беларускія ВНУ плануюць прыняць 54,7 тыс. чалавек, з іх 26,6 тыс. змогуць прэтэндаваць на бюджэтныя месцы. У 2019 годзе павялічаны набор на медыцынскія і IT-спецыяльнасці, а таксама спецыяльнасці фізкультуры і спорту. На платным аддзяленні чакаецца 28,2 тыс. студэнтаў, што на 1,5% перавышае леташні план прыёму за кошт IT-спецыяльнасцяў і спецыяльнасцяў фізкультуры і спорту. Прыём дакументаў будуць весці 49 ВНУ, з іх 42 — дзяржаўнай формы ўласнасці і 7 — прыватнай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі