10 кастрычніка на большай частцы Беларусі чакаюцца дажджы

09/10/2017 - 19:12

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 10 кастрычніка. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, паведамляе Белгідрамет

Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. 

Тэмпература паветра ўначы і зранку будзе ад 2 да 7 градусаў цяпла. У другой палове дня тэмпература павысіцца да +6...+11 градусаў. 

Дажджы на большай частцы Беларусі прагназуюцца і на 11 кастрычніка. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі