1 верасня Расія нанесла ўдар па Харкаве

01/09/2024 - 14:22

Наступствы расійскага ўдару па Харкаве / Скрыншот

1 верасня расійскае войска нанесла ўдар па Харкаве. Пацярпеў не менш за 41 чалавек, з іх пяцёра — дзеці.

Двое дарослых і двое дзяцей знаходзяцца ў цяжкім стане, паведамляе кіраўнік адміністрацыі Харкаўскай вобласці Алег Сінягубаў.

Пад удар трапілі мясцовы Палац спорту, гандлёвы цэнтр, жылыя дамы і аддзяленне "Новай пошты". Таксама паведамляецца, што пашкоджаны газаправод — на месцы прабоіны цяпер слуп агню.

Наступствы расійскага ўдару па Харкаве / Суспільне
Наступствы расійскага ўдару па Харкаве / Труха

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі