1 лютага Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

01/02/2017 - 07:58

1 лютага Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за мытныя межы Еўразійскага эканамічнай саюза (ЕАЭС). Як нагадвае БелаПАН, такое павышэнне прадугледжана пастановай Саўміна №75 ад 26 студзеня 2017 года.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту павышаная з 79,1 да 89,5 долара за тону. Пошліна на прамагонны бензін вырасла з 43,5 да 49,2 долара за тону, на таварныя бензіны — з 23,7 да 26,8 долара за тону. Таксама вырасла пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты — з 23,7 да 26,8 долара за тону. Такая ж пошліна вызначаная для дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых аліваў.

З 1 студзеня 2017 года стаўкі вывазных мытных пошлін на сырую нафту і асобныя катэгорыі тавараў былі зніжаныя.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі