1 кастрычніка ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы

30/09/2019 - 20:32

У аўторак, 1 кастрычніка, чакаецца хмарнае надвор'е, удзень — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы і зранку на значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, удзень у асобных раёнах — кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні парывісты, на большай частцы тэрыторыі — моцны парывісты. 
Уначы прагназуецца 7-13 вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да +11...+17.

2 кастрычніка надвор'е будзе пераважна хмарнае. Часам чакаюцца дажджы, удзень па паўночным захадзе месцамі пройдуць моцныя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 7-13 са знакам "плюс", удзень будзе ад 12 да 19 цяпла, па паўднёвым усходзе — 20-23 вышэй за нуль.

У чацвер, 3 кастрычніка, захаваецца воблачнае надвор'е. Часам пройдуць дажджы, уначы і зранку месцамі па паўночным захадзе — моцныя дажджы. Вецер будзе заходняй чвэрці ўмераны. 

Тэмпература паветра ўначы будзе ад 7 да 13 цяпла. Удзень прагназуецца 8-15 са знакам "плюс", па паўднёвым усходзе краіны — 16-20 вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі