1 кастрычніка долар патаннеў на 25 рублёў, а еўра — на 148

01/10/2015 - 10:42

У чацвер, 1 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 25 рублёў — да 17 673, еўра патаннеў на 148 рублі — да 19 697, курс расійскага рубля вырас з 268,89 да 271,61 беларускага.

У адносінах да кошыка валют беларускі рубель аслабеў на 0,15%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 30 верасня, курс долара знізіўся на 25 рублёў — да 17 673, еўра патаннеў на 148 рублі — да 19 845, курс расійскага рубля вырас з 267,33 да 268,89 беларускага.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі