З'явілася відэа, як новая калона "турыстаў" ідзе да мяжы з Польшчай

14/11/2021 - 15:00

З'явілася відэа, як 14 лістапада новая калона мігрантаў ідзе да беларуска-польскай мяжы. "Турыстаў" некалькі соцень чалавек. Не выключана, што гэта не адзіная такая група. Яна альбо ідзе ў лагер мігрантаў каля "Брузгоў", альбо мае нейкі іншы маршрут.

Польскія службы чакаюць, што ўначы з нядзелі на панядзелак мігранты паспрабуюць штурмаваць мяжу і прарвацца ў Польшчу. На мяжы сканцэнтравана вялізная колькасць польскіх вайскоўцаў і спецтэхнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі