Зяленскі заклікаў краіны Захаду цалкам закрыць межы для расіян

09/08/2022 - 10:42

Уладзімір Зяленскі заклікаў краіны Захаду цалкам закрыць межы для грамадзян Расіі. "Самыя важныя санкцыі — гэта закрыць межы, таму што расіяне захопліваюць чужую тэрыторыю, цытуе словы прэзідэнта Украіны Washington Post. — Хай яны жывуць у сваім уласным свеце, пакуль не памяняюць сваю філасофію".

Зяленскі лічыць, што гэтая мера павінна закрануць у тым ліку і тых расіян, якія пакінулі краіну з-за нязгоды з агрэсіяй РФ супраць Украіны. "Усё роўна, што гэта за расіяне, адпраўце іх назад у Расію", — сказаў украінскі прэзідэнт. Ён падкрэслівае, што ўсё насельніцтва Расіі можа несці адказнасць, паколькі "выбрала гэты ўрад, і яно не змагаецца з ім, не спрачаецца з ім, не крычыць на яго".

Некаторыя краіны ЕС пасля пачатку вайны ва Украіне спынілі выдачу віз расіянам. Аднак прапанова аб поўнай забароне выдачы грамадзянам РФ шэнгенскіх віз у кіраўніцтве Еўрасаюза не знайшла падтрымкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі