Зяленскі апублікаваў відэа пра тое, як ён выступае сам перад сабой

23/12/2021 - 18:02

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі апублікаваў відэа пра тое, як ён выступае сам перад сабой і апладуе сам сабе. Відаць, украінскаму прэзідэнту такая ідэя вельмі спадабалася. З іншага боку, яна дала яго нядобразычліўцам падставу для чарговых кпінаў. Украінскія сацыёлагі сведчаць, што рэйтынг Зяленскага падае. Яго палітыку ўсё больш крытыкуюць, а апладуюць усё менш.

Сам ролік прысвечаны ўрачыстасцям з нагоды Дня работнікаў дыпламатычнай службы, якія прайшлі ў Карпатах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі