Звольніўся прэс-сакратар Мінспорту Уладзімір Несцяровіч: сілы вычарпаліся

09/09/2020 - 16:46

Пра сыход з пасады заявіў прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Уладзімір Несцяровіч.

"На гэтым усё. Сышоў са спорту і турызму. Сілы вычарпаліся. Прыходжу ў сябе", — цытуе "Прессбол" закрыты допіс Несцяровіча ў сацсетцы.

Дарэчы, у ліпені прэс-сакратар Міністэрства размясціў у Фэйсбуку свой здымак, дзе ён робіць пальцамі знак Victory. Праўда, асцярожна дадаў да гэтага жартаўлівы каментар, быццам абмяркоўвае, колькі браць шампанскага.

Допис Уладзіміра Несцяровіча / facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі