Звольнілі суддзю Вярхоўнага суда, які разглядаў справы апазіцыйных партыяў

01/03/2018 - 08:37

Суддзю Вярхоўнага суда Мікалая Бабкова звольнілі за "правіну, несумяшчальную са знаходжаннем на дзяржаўнай службе". Пра гэта паведамляецца Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале

Мікалай Бабкоў займаў пасаду ў Вярхоўным судзе ў 23 студзеня 1997 года. Ён вядомы як суддзя, які разглядаў (і адпрэчваў) скаргі апазіцыйных партыяў. У 2007 годзе ён адмовіў Саюзу левых партыяў, які скардзіўся на нерэгістрацыю ў Мінюсце. У 2011 годзе такую ж адмову на рашэнне атрымала арганізацыя "Гавары праўду", якую не захацеў рэгістраваць Мінюст. У 2017-м да Бабкова трапіла скарга Аб'яднанай грамадзянскай партыі: апазіцыйная арганізацыя не пагаджалася з папярэджаннем Міністэрства юстыцыі. Рашэнне суддзі Бабкова і ў гэта раз было на карысць міністэрства.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі