Звольнены намеснік начальніка Генштаба, па яго справе праводзяць праверку

26/12/2019 - 14:31

За нейкі ўчынак звольнены намеснік начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі палкоўнік Андрэй Пасека, інфармуе TUT.by. Ён займаў гэтую пасаду роўна два гады. Загад аб звальненні міністр абароны Андрэй Раўкоў падпісаў 23 снежня. Што менавіта здзейсніў Пасека, невядома. Паведамляецца толькі, што ў кантракце прадугледжваецца датэрміновае яго скасаванне ў выпадку здзяйснення падобнага ўчынку. Вайсковая камендатура праводзіць праверку па справе палкоўніка. Калі яна скончыцца, Мінабароны можа агучыць дэталі.

Пасеку 48 гадоў. Ён — ураджэнец Валожына, выпускнік Ленінградскай вышэйшай артылерыйскай каманднай вучэльні, камандна-штабнога факультэта і факультэта Генштаба Вайсковай акадэміі РБ. У снежні 2017-га палкоўнік Андрэй Пасека быў прызначаны начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны, намеснікам начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі