Зорка “Гульні тронаў” змагаецца за сацыяльную справядлівасць у Брытаніі

06/08/2017 - 09:58

Зорка “Гульні тронаў”, актор Кіт Харынгтан спрабуе супрацьстаяць новай пастанове брытанскага ўраду, які абразае правы сацыяльна загрожаных слаёў насельніцтва. Як перадае ВВС, Харынгтан асабіста сутыкнуўся з гэтай праблемай: яго стрыечны брат мае сіндрон Дауна і аутызм.

Пастанова вымушае дабрачынныя арганізацыі аплочваць усе выдаткі без дапамогі дзяржавы. Толькі на начных сядзелак набралася запазычанасць па аплаце працы ў 400 мільёнаў фунтаў. Ніводная арганізацыя не можа яе пагасіць.

На думку Харынгтана, пастанова пазбаўляе магчымасці атрымліваць падтрымку для тых, каму яна патрэбная.

Брытанскія ўрады аргументуюць сваё рашэнне тым, што праца задзейнічаных у гэтай індустрыі людзей аплочваецца не ў поўным аб’ёме, і гэта трэба выпраўляць.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі