Знойдзены мінчук, які з'ехаў ва Украіну і знік 17 гадоў таму

25/01/2019 - 05:52

Знойдзены мінчук, які з'ехаў ва ўкраінскі горад Днепрапятроўск (цяпер — Днепр) на заробкі і знік 17 гадоў таму, інфармуе ў сацсетках пошукава-выратавальны атрад "Анёл". З нейкай прычыны 43-гадовы Дзмітрый Шулінскі перастаў кантактаваць са сваімі сваякамі. Валанцёры адзначаюць, што станоўчы вынік пошукаў стаў магчымы пасля распаўсюду ў сацсетках інфармацыі. Пацвердзіць яе ўдалося, дзякуючы "цеснаму супрацоўніцтву і ўзаемадзеянню з праваахоўнымі органамі".

vk.com/angel_search

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі