Пуцін заявіў, што ў Расіі нібыта няма планаў захопу Харкава

17/05/2024 - 11:30

На фронце ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua

Уладзімір Пуцін заявіў, што ў Расіі нібыта няма планаў захопу Харкава. Паводле яго слоў, наступ у Харкаўскай вобласці справакавалі ўкраінцы, якія абстрэльваюць памежныя тэрыторыі РФ, у тым ліку і Белгарад. І цяпер расійскія войскі спрабуюць стварыць "зону бяспекі" ці "санітарную зону".

Расійскія войскі пайшлі ў наступ на поўначы Харкаўскай вобласці 10 траўня. Ім удалося з вялікімі стратамі захапіць некаторыя тэрыторыі (у адным з раёнаў прасунуліся на 10 кіламетраў). Найбольш цяжкія баі ідуць у Ваўчанску. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Узброеныя сілы змаглі стабілізаваць сітуацыю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі