Знойдзена службовае пасведчанне Штазі, выпісанае на імя Уладзіміра Пуціна

11/12/2018 - 14:10

У архівах Дрэздэна знойдзена службовае пасведчанне спецслужбы ГДР Штазі, выпісанае на імя Уладзіміра Пуціна, цяперашняга прэзідэнта Расіі. Як інфармуе выданне Bild, дакумент выпісалі 31 снежня 1985 года на імя маёра Пуціна. На працягу чатырох гадоў штоквартальна дзеянне пасведчання працягвалася. Мяркуецца, што з яго дапамогай супрацоўнік КДБ СССР мог бесперашкодна наведваць офісы Штазі. Па іншай версіі, Уладзімір Пуцін быў супрацоўнікам Штазі, і гэта дапамагала яму вербаваць агентаў у ГДР. Аднак у Маскве заяўляюць, што Пуцін не быў агентам усходненямецкай спецслужбы.

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што абмен пасведчаннямі паміж КДБ і Штазі быў магчымы, таму што яны былі "партнёрскімі службамі". Ён параіў звярнуцца па каментар у Службу знешняй выведкі РФ, але там публікацыю адмовіліся каментаваць.

Фота: Reuters

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 11.12:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі