Узнікалі праблемы з доступам да сайта dev.by

08/07/2021 - 09:39
Пакуль невядома, што стала прычынай праблем з доступам да dev.by / pixabay.com​

У чацвер знікаў доступ да партала dev.by, які асвятляе працу беларускага ІТ-сектара. Акрамя спецыялізаванага сервіса ІТ-вакансій і рэйтынгу кампаній, там былі навіны і аналітыка. 

Пазней тэлеграм-канал @devby паведаміў, што на 15:00 сайт адкрываецца і з Беларусі, і з-за мяжы: "Праблемы ўзніклі па незалежных ад нас прычынах і больш не назіраюцца".

Раней у чацвер стала вядома пра блакаванне сайта выдання "Наша Ніва". Мінінфарм растлумачыў, што рашэнне аб абмежаванні доступу да nn.by было прынята "на падставе паведамлення Генеральнай пракуратуры ў сувязі з размяшчэннем інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена пунктам 1 артыкула 38 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі