Зміцер Дашкевіч, які заявіў у судзе пра катаванні, асуджаны на 15 сутак

27/10/2020 - 11:38

Былы лідар маладафронтаўцаў Зміцер Дашкевіч асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Так вырашыла суддзя Маскоўскага раёна Таццяна Матыль, якую Еўрапейская народная партыя напярэдадні прапанавала ўнесці ў санкцыйны спіс Еўрасаюза. Дашкевіч удзельнічаў у вулічнай акцыі 25 кастрычніка ў Мінску, быў затрыманы. У панядзелак падчас разгляду яго справы Зміцер заявіў пра катаванні ў ізалятары — пра жахлівыя ўмовы ўтрымання. У выніку разгляд быў адкладзены на аўторак.

"Я адседжу і выйду, а вось што будзе з Вамі і Вашымі калегамі, Вы пра гэта падумайце", — сказаў апазіцыйны дзеяч суддзі.

Дома ў Змітра Дашкевіча трое малых дзяцей. З імі застаецца яго жонка Наста.

Наста Дашкевіч пераказала словы Змітра, якія прагучалі ў судзе / facebook.com/nasta.dashkevich

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі