Жыхару Мінска не спадабалася музыка і ён накінуўся на падлеткаў з нажом

12/04/2023 - 07:55
У пацярпелых засталіся шрамы на твары і шыі  / sk.gov.by

Два падлеткі атрымалі нажавыя раненні на вуліцы ў Мінску. Яны ішлі з партатыўнай калонкай, з якой гучала музыка. Гук не спадабаўся 33-гадоваму мужчыну, які ў двары выпіваў са сваім сябрам. Мужчына зрабіў заўвагу, узнік канфлікт, пасля чаго мужчына падняўся да сябе ў кватэру і ўзяў кухонны нож.

"Утрымліваючы апанентаў за адзенне, ён нанёс некалькі ўдараў па жыццёва важных органах двух маладых людзей — 17 і 19 гадоў", — распавялі ва ўпраўленні СК па Мінску. У пацярпелых раны на твары і шыі. Гаворка ідзе пра цяжкія цялесныя пашкоджанні. Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў лістападзе на вуліцы Пляханава, але прэс-служба СК распавяла пра яго толькі цяпер.

Мужчыну затрымалі. Следчым ён сказаў, што хацеў толькі напалохаць падлеткаў. Пра затрыманага вядома, што раней ён ужо быў судзімы за захоўванне забароненых рэчываў і ўхіленне ад адбыцця пакарання. Знаходзіцца на ўліку ў нарколага, нідзе не працуе. Крымінальную справу супраць яго завялі па артыкуле "Замах на забойства дзвюх асоб".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі