Магілёўцы занепакоіліся з’яўленнем расійскіх сцягоў на вуліцах горада

11/05/2016 - 07:28

Жыхары Магілёва занепакоіліся з’яўленнем расійскіх сцягоў на вуліцах горада. 

У суполцы “Укантакце” “Магілёў real” жыхар запытвае з якой нагоды на вуліцах абласнога цэнтра з’явіліся расійскія сцягі.

Фота: Суполка “Магілёў real” “Укантакце”.

Як паведамляе mogilevnews.by, сцягі павесілі з нагоды пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якая пройдзе ў горадзе 12 траўня.

Як раней заяўлялі ў прэс-службе Саюзнай дзяржавы, на парадку дня пасяджэння будзе 28 пытанняў. Плануецца падвесці вынікі дзейнасці Саюзнай дзяржавы, яго інстытутаў і структураў за перыяд з мінулага Саюзнага Савета Міністраў.

“Галоўным чынам засяродзімся на гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным узаемадзеянні. Плануецца ўхваліць чатыры новыя праграмы, тры новыя канцэпцыі праграм, якія пасля перарастуць у праграмы. Ёсць тэмы для абмеркавання агульнага плана: дадатковыя меры па стымуляванні далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва”, — адзначае падчас падрыхтоўкі да мерапрыемства Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі