Жыхару Воранаўскага раёна пагражае штраф за фота машыны памежнікаў

03/09/2019 - 16:00

Жыхару вёскі Ліпкунцы Воранаўскага раёна пагражае штраф за зробленыя здымкі машыны аператыўнага прызначэння памежнікаў. 25-гадовага вяскоўца абвінавачваюць у парушэнні заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы, паколькі фота ён зрабіў у памежнай зоне тайна, не пытаючыся згоды ў супрацоўнікаў памежнай службы. "Фатографу" пагражае да 1275 рублёў штрафу,  інфармуе gpk.gov.by.

Цікава, што на маладога чалавека памежнікі выйшлі пасля затрымання на тэрыторыі памежнай зоны ў Воранаўскім раёне двух невядомых. Яны назваліся грыбнікамі. У мужчын з сабой былі прыбор начнога назірання, радыёстанцыя і мабільны тэлефон. У апошнім і знайшлі 4 фота машыны, дасланыя напярэдадні. Знайсці іх аўтара было нескладана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

gpk.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі