Жыхароў амерыканскага горада Лэйк Уорт памылкова праінфармавалі пра атаку зомбі. Здарэнне адбылося ўначы ў нядзелю, калі адключылася электрычнасць. Амаль 8 тысяч чалавек атрымалі рассылку пра тое, што святла пакуль не будзе, бо перашкаджае "актыўнасць зомбі", і былі ў жаху. Электрычнасць з'явілася праз 27 хвілін.
Уладам штата Фларыда давялося прасіць прабачэння перад жыхарамі горада Лэйк Уорт. Чыноўнікі спрабуюць пераканаць іх, што ніякай актыўнасці зомбі няма, паведамляе сайт mypalmbeachpost.com.