Жыхарка Гомельшчыны паразмаўляла з экстрасэнсамі на некалькі тысяч долараў

25/05/2016 - 11:02

Некалькі жыхарак Гомельскай вобласці сталі ахвярамі ілжэ-экстрасэнсаў, якія выступалі ў эфіры аднаго з расійскіх тэлеканалаў і прапаноўвалі вырашыць асабістыя праблемы пры дапамозе таемных ведаў.

Адна з пацярпелых, 70-гадовая пенсіянерка з Мазырскага раёна, перавяла незнаёмцам ажно 4 тысячы долараў, каб ёй дапамаглі. Пенсіянерка пералічыла 20 мільёнаў беларускіх рублёў на пазначаны незнаёмцамі рахунак. Экстрасэнсы прапаноўвалі энергетычнычную абарону ад сурокаў і хваробаў. Жанчына пераводзіла грошы двойчы і пасля кожнай аплаты размаўляла з “цаліцелямі”.

Пацярпелая зразумела, што яе падманулі, толькі калі ўбачыла па тэлебачанні рэпартаж аб затрыманні ў Маскве ілжээкстрасэнсаў.

Беларускія праваахоўнікі звяртаюць увагу на тое, што ў Расіі многія махляры карыстаюцца даверам грамадзян і выкупляюць эфірны час на тэлеканалах і выдаюць сябе за цаліцеляў, перадае прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі