Француз падаў іск да кампаніі на 360 тысяч еўра за сумную працу

03/05/2016 - 08:16

Жыхар Парыжа Фрэдэрык Дэзнард падаў іск да фармацэўтычнай кампаніі на 360 тысяч еўра за... сумную працу. 44-гадовы мужчына сцвярджае, што гэта пачалося пасля таго, як кіраўніцтва пазбавіла яго рэальнай кіраўнічай пасады. Чатыры гады сталі для яго кашмарам, у мужчыны пачалася дэпрэсія, а таксама праблемы са здароўем (эпілепсія, язва, разлад сну). Яму было "сорамна атрымліваць заробак" за тое, што ён "нічога не робіць". У выніку Дэзнард трапіў у бальніцу, сем месяцаў быў на бальнічным, пасля чаго ў 2014 годзе яго звольнілі.

Як піша The Telegraph, цяпер француз хоча атрымаць ад свайго былога працадаўцы кампенсацыю за страчаныя магчымасці прасоўвання па службовай лесвіцы і адпускныя.  

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі