Жудасныя фатаграфіі, якія паказваюць разбурэнні пасля пажару ў Лос-Анджэлесе

11/01/2025 - 11:38

Згарэлыя аўтамабілі падчас пажару ў Альтадэне / Reuters

Чацвёрты дзень запар ратавальныя службы спрабуюць патушыць разбуральныя пажары, што ўспыхнулі ў Лос-Анджэлесе. 10 студзеня моцныя вятры, якія спрыялі хуткаму распаўсюджванню агню, пачалі сціхаць, што дазволіла пажарным узяць некаторыя ачагі ўзгарання пад кантроль.

Фатографы агенцтва Reuters зафіксавалі наступствы катастрофы. Выжжаныя раёны, у тым ліку Пасіфік-Палісейдс, прэстыжны анклав на захадзе ад цэнтра горада, і Альтадэна, раён на ўсходняй ускраіне Лос-Анджэлеса. Квартал за кварталам дамы, знішчаныя дашчэнту, выглядаюць як пасля вайны.

Агонь знішчыў у тым ліку дамы некаторых галівудскіх кіназорак. Усяго ж згарэла каля 10 000 пабудоў.

Каля 180 000 чалавек былі эвакуаваныя, паведамляецца пра 10 загінулых. Падчас пажараў хуткасць ветру дасягала каля 130 км/г.

Па дадзеных метэаралагічнага сэрвісу AccuWeather, пажары нанеслі шкоду на 135-150 млрд долараў.

Актовая зала сярэдняй школы імя Эліята ў руінах, Альтадэна, 9 студзеня / Reuters
Згарэлыя пральныя машыны стаяць сярод абломкаў у раёне Пасіфік-Палісейдс, 8 студзеня / Reuters
Згарэлы дом у руінах у раёне Пасіфік-Палісейдс на захадзе Лос-Анджэлеса, 8 студзеня / Reuters
Абломкі згарэлых пабудоў пасля пажару ў Пасіфік-Палісейдс, 10 студзеня / Reuters
Жыхар спрабуе патушыць тлеючы агонь на сваім доме ў раёне Палісейдс-Хайлендс, 9 студзеня / Reuters
Пажарны сядзіць на крэсле сярод рэшткаў згарэлай пабудовы ў Малібу, 8 студзеня / Reuters
Згарэлыя аўтамабілі падчас пажару Eaton Fire ў Альтадэне, 9 студзеня / Reuters
Мэбля, пакрытая абломкамі, на фоне наступстваў пажару ў раёне Пасіфік-Палісейдс, 9 студзеня / Reuters
Згарэлыя пабудовы пасля пажару ў раёне Пасіфік-Палісейдс, 10 студзеня / Reuters
Рэшткі згарэлага ровара ў раёне Пасіфік-Палісейдс, 8 студзеня / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі