Жудасная аварыя на Слуцкай шашы: Hyundai "уляцеў" пад грузавік, загінулі двое

31/10/2017 - 19:02
Фота: ДАІ Мінскага райвыканкама

Жудасная аварыя, што на некаторы час перакрыла рух па аўтадарозе Мінск — Мікашэвічы, адбылася ўдзень 31 кастрычніка. На 13-м кіламетры трасы Р23 63-гадовы кіроўца Hyundai Solaris не справіўся з кіраваннем і выехаў на збочыну, дзе стаяў грузавік ГАЗ.

У выніку сутыкнення вадзіцель легкавіка і яго 51-гадовая пасажырка загінулі на месцы. Старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Мінскага райвыканкама Кацярына Сільчанка дадае, што Hyundai была "пераабутая" ў зімовую гуму.

Фота: ДАІ Мінскага райвыканкама

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі