Жанчына, якая адмовілася размаўляць з Азаронкам, цяпер за кратамі

13/08/2023 - 10:29

Наталля Крук / скрыншот з прапагандысцкага відэа

Беларуска Наталля Крук, што адмовілася размаўляць з прапагандыстам Рыгорам Азаронкам, цяпер знаходзіцца за кратамі. Жанчына нядаўна павярнулася з Польшчы.

Раней 38-гадовая Наталля Крук адмовілася размаўляць з Азаронкам, калі той прыйшоў браць “пакаяльнае інтэрв'ю”. Прапагандыст зачытваў каментары ў сацсетках, сцвярджаючы, што іх пакідала яго суразмоўніца. Але жанчына моўчкі глядзела на яго, а на пытанні не адказвала.

Відэа з ёй з’явілася, як пішуць у ГУБАЗіК, пасля размовы “са звычайным беларускім операм”. На ім дзяўчына кажа, што там, дзе яна знаходзіцца, цяжка “і маральна, і фізічна”.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі