Зяленскі атрымаў віншаванні ад Лукашэнкі

20/05/2019 - 14:47

Уладзімір Зяленскі атрымаў віншаванні ад Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе БЕЛТА. 20 траўня ў Кіеве прайшла інаўгурацыя прэзідэнта Украіны. Сам Лукашэнка на яе не паехаў, у панядзелак ён прымаў даверчыя граматы шэрагу паслоў. У выніку ў сталіцу Украіны прыехаў віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка. Пасля інаўгурацыі, калі Зяленскі наладзіў прыём для замежных гасцей, Ляшэнка, відаць, і перадаў яму віншаванні ад беларускага кіраўніка.

Дарэчы, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі скарыстаўся нагодай і сустрэўся ў Кіеве з украінскім віцэ-прэм'ерам Генадзем Зубко, які адказвае за рэгіянальнае развіццё, будаўніцтва і жыллёва-камунальную гаспадарку. Яны абмеркавалі гандлёва-эканамічныя дачыненні краін і падрыхтоўку да II Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які запланаваны на восень.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі