Зборная Японіі выйшла ў плэй-оф ЧС за кошт лепшага паказчыка fair play

28/06/2018 - 17:21

З групы "Н" у 1/8 фіналу прабілася зборныя Калумбіі і Японіі. На апошні матч палякі выйшлі ўжо не маючы шанцаў на патрапленне ў плэй-оф. Тым не менш, яны выйгралі ў Японіі — 1:0. Паколькі гэты лік японцаў задавальняў, а палякам ужо нічога не было патрэбна на гэтым першынстве, то каманды ў канцы паядынку проста перакатвалі мяч па полю пад свіст трыбун.

У іншым матчы зборная Калумбіі выйграла ў каманды Сенегала — 1:0. У выніку, у групе "Н" Калумбія набрала 6 ачкоў, Японія і Сенегал — па 4, Польшча — 3. Японцы прайшлі далей за кошт лепшага паказчыка fair play, у іх 4 жоўтыя карткі, у сенегальцаў — 6. Колькасць забітых і прапушчаных мячоў у зборных аднолькавая — 4:4.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі