Заўзеем за беларусаў: расклад выступу нашых алімпійцаў на нядзелю, 14 жніўня

14/08/2016 - 08:58

У дзявяты дзень Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра беларускія спартсмены выступяць у шасці відах спорту.

У 17.30 паводле беларускага часу пройдзе папярэдні раўнд турніру баксёраў у вагавай катэгорыі да 56 кг. Тут выступіць беларус Дзмітрый Асанаў, які мае 4-е месца ў сусветным рэйтынгу. За выхад у чвэрцьфінал наш 20-гадовы баксёр пазмагаецца з 19-гадовым прадстаўніком Манголіі Цэндбаатарам Эрдэнебатам.  

У 16.00 пачнуцца мужчынскях спаборніцтвы па грэка-рымскай барацьбе. У вагавай катэгорыі да 59 кг выступіць беларус Саслан Даураў, які меў пятае месца на леташнім чэмпіянаце свету. Ён стартуе з 1/8 фіналу.

У 15.30 беларускія бягухі Вольга Мазуронак, Марына Даманцэвіч і Анастасія Іванова прадставяць нашу краіну ў алімпійскім марафоне.

У ноч на панядзелак, у 2.30 па беларускім часе, пачнуцца спаборніцтвы па скачках у вышыню сярод мужчын — ад Беларусі выступяць Андрэй Чурыла і Дзмітрый Набокаў.

У 17.00 пройдуць спаборніцтвы па сінхронным плаванні сярод жанчын. Дуэт беларусак Ірына Ліманоўская / Вераніка Есіповіч выканае адвольную праграму.

У спаборніцтвах па кулявой стральбе сярод мужчын (пачатак у 15.00) прымуць удзел беларусы Юрый Шчарбацэвіч і Ілля Чаргейка. Яны пазмагаюцца ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 метраў з трох пазіцыяў.
 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі