Затрыманыя намеснік міністра аховы здароўя і дырэктар РНПЦ траўматалогіі

09/07/2018 - 18:42

Парталу tut.by сталі вядомыя імёны чарговых затрыманых медыцынскіх чыноўнікаў высокага звяна. Гэта намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі і дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Бялецкі. 


Ласіцкі курыраваў будаўніцтва, рэканструкцыю і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскай галіны ў краіне, а таксама кантраляваў абарот медыцынскіх вырабаў і іх ліцэнзаванне. Дагэтуль узначальваў упраўленне аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама, а яшчэ раней быў галоўным урачом Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы. Як заўважае tut.by, Ласіцкі лічыўся пратэжэ былога міністра аховы здароўя, а цяпер віцэ-прэм'ера Васіля Жарко.


Аляксандр Бялецкі — прафесар, акадэмік, доктар медыцынскіх навук.


25 чэрвеня старшыня КДБ Валерый Вакульчык паведаміў пра раскрыццё маштабнай карупцыйнай схемы ў сістэме Мінздароўя і затрыманне 33 чыноўнікаў ад медыцыны. Сярод іх — дырэктар "Белмедтэхнікі" Аляксандр Шарак, начальнік ваенна-медыцынскага ўпраўлення Мінабароны Аляксаей Яськоў, галоўны ўрач Мінскай абласной бальніцы Андрэй Каралько і іншыя. 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі