Затрыманы начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама

08/05/2018 - 20:28

Затрыманы начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі. Пра гэта паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на некалькі неназваных крыніц. Затрыманне магло адбыцца 7 траўня. Чыноўніка падазраюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Аднак афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.

Дамарацкі — выпускнік Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, быў намеснікам старшыні па эканоміцы Баранавіцкага райвыканкама, пасля пераехаў у сталіцу, працаваў у Мінгарвыканкаме. Вырас да намесніка кіраўніка беларускай сталіцы, адказваў за пытанні гандлю, гасцініц, грамадскага харчавання. Аднак летась яго пасаду скарацілі і чыноўнік з 1 верасня пачаў працаваць на іншай, стаў начальнікам галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. Яго папярэднік, Сяргей Барысевіч, быў затрыманы па падазрэнні ў карупцыі і знаходзіцца пад следствам.

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі