Затрыманы кіраўнік карпарацыі "Багдан" Гладкоўскі аб'явіў галадоўку

17/10/2019 - 16:48

17 кастрычніка ўкраінскія сілавікі затрымалі кіраўніка карпарацыі "Багдан", былога намесніка Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Алега Гладкоўскага. Яго падазраюць у злоўжыванні службовым становішчам. Гладкоўскі спрабаваў выехаць з Украіны, але ў аэрапорце яму паведамілі пра забарону на выезд. Неўзабаве ў рэстаране Алег Гладкоўскі быў затрыманы, інфармуе hromadske.ua.

У лютым 2019-га ва Украіне было апублікавана расследаванне пра тое, што сын Алега Гладкоўскага, блізкага сябра тагачаснага прэзідэнта Пятра Парашэнкі, Ігар Гладкоўскі з'яўляецца ўдзельнікам карупцыйных схем у абарончым комплексе. Выбухнуў скандал, праходзілі масавыя акцыі пратэсту. Улада ва Украіне змянілася, аднак Алег Гладкоўскі заставаўся на волі, а расследаванне пра карупцыю ва "Украбаронпраме" не прасоўвалася. У ліпені ён вярнуўся ў "Багдан", дзе працаваў да прызначэння на дзяржаўную службу.

На сайце карпарацыі з'явілася заява, у якой Гладкоўскі называе сваё затрыманне незаконным, "брудным піярам" і аб'яўляе галадоўку, як пратэст "супраць свавольства праваахоўных органаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі