Юлія Колас / sudexpert.gov.by
Затрыманая кіраўніца аддзела крыміналістычных улікаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз па Гродзенскай вобласці 50-гадовая Юлія Колас. Яна — падпалкоўнік юстыцыі. Як піша hrodna.life, затрыманне адбылося яшчэ 11 жніўня. Колас знаходзіцца ў турме № 1 у Гродне.
Юлія Колас абвінавачваюць у "абразе прадстаўніка ўлады". Напярэдадні беларускія праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.
У Колас двое сыноў, адзін з іх непаўналетні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут