Чакаць паводку? Ці прыйдуць залевы з Цэнтральнай Еўропы ў Беларусь

15/09/2024 - 14:16

Паводка ў Румыніі / AFP

Моцныя залевы праз цыклон "Барыс" прывялі да сапраўднай паводкі ў шэрагу гарадоў Чэхіі, Польшчы, Румыніі і Аўстрыі. Цэнтральная Еўропа ўжо сур'ёзна пацярпела ад непагадзі, але пакуль лягчэй не становіцца: напрыклад, у польскім Уроцлаве ўдару стыхіі чакаюць да аўторка.

Нягледзячы на тое, што сур'ёзныя дажджы закранулі 14 верасня і Брэст, не падобна, што цэнтральнаеўрапейскі цыклон ударыць па Беларусі. На сёння метэаралагічныя карты і сэрвісы паказваюць, што "Барыс" застаецца над Польшчай, і да рэспублікі не дойдзе.

Прагноз на першую палову дня 16 верасня

Белгідрамет таксама не чакае прыходу залеў у Беларусь.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі